Беларуская Служба

У гэтым годзе было 28 000 спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы

15.10.2025 15:02
Дадзеныя прадставіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі, які разам з намеснікам міністра нацыянальнай абароны Цэзарыем Томчыкам наведаў памежны пераход у Полаўцах на Падляшшы.
       ( ),       ( ),   -   (),        -   ( )      (
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервінскі (у цэнтры), намеснік міністра нацыянальнай абароны Цэзары Томчык (злева направа), галоўны камендантр паліцыі-інспектар Марэк Боронь (справа), начальнік інжынерных войск Генеральнага камандавання Узброеных Сіл генерал-маёр Марэк Ваўжыняк (злева направа) і падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі (злевPAP/Artur Reszko

Палітыкі падвялі вынікі двух гадоў пасля парламенцкіх выбараў, пасля якіх урад сфармавалі Грамадзянская кааліцыя, Трэці шлях і Новыя левыя.

Бяспека з'яўляецца прыярытэтам для ўрада Дональда Туска, заявілі яны, прадстаўляючы інвестыцыйныя выдаткі. На ўмацаванне ўсходняй мяжы Польшчы было выдаткавана тры мільярды злотых, фінансаванне мадэрнізацыі войска ў гэтым годзе знаходзіцца на рэкордным узроўні, перавышаючы дзвесце мільярдаў злотых, а польская паліцыя таксама мае самы вялікі бюджэт у гісторыі.

Палітыкі абмеркавалі праграмы абароны Польшчы з кіраўнікамі службаў, у тым ліку з генерал-маёрам Марэкам Ваўжынякам, начальнікам Упраўлення інжынерных войск Генеральнага камандавання Узброеных Сіл, і генерал-маёрам Войцехам Зёлкоўскім, камандзірам 16-й механізаванай дывізіі.

— Мы выкарыстоўваем розныя падыходы. Досвед нас навучыў, што не трэба пра ўсё гучна казаць і крычаць. Мы шмат робім, але толькі частку паказваем. Наш дэвіз: рабі, не гавары! Сёння Польшча піянер у рэалізацыі абарончы праектаў як «Усходні шчыт». Цяпер падобныя рэчы пачалі рабіць Літва, Латвія ды Эстонія. Гэтыя краіны бяруць з нас прыклад. Галоўнае, каб усе намаганні былі сінхранізаваныя. Фундамент поспеху - цэльная ідэя.     

Палітыкі падкрэслілі, што за апошнія два гады дзейнасць службаў была скаардынавана і распрацаваны прынцыпы супрацоўніцтва, што значна аптымізавала намаганні па забеспячэнні бяспекі. Міністры таксама падзякавалі памежнікам, салдатам і паліцыянтам за іх працу па абароне польскіх межаў і грамадзян.

ПР/юл